Мігранты уцякаюць з Беларусі ў Польшчу праз падкопы пад сцяной

Мігранты уцякаюць з Беларусі ў Польшчу праз падкопы пад сцяной

Мігранты знайшлі спосаб трапляць з Беларусі ў Польшчу нягледзячы на пяціметровы плот на мяжы. Яны капаюць падкопы пад ім, піша Reform.by.

Раней польскія памежнікі заяўлялі пра некалькіх выяўленых падкопаў пад плотам. Яны сцвярджалі, што гэта праца беларускіх вайскоўцаў.

Карыстальнік твітара Мацек Душчык сабраў фота і відэа падкопаў. На адным з відэа бачныя мігранты, якія пралазяць пад плотам і хаваюцца ў лесе.

"Сцяна не выконвае мэты, для якіх яе пабудавалі", — канстатуе ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі