Пра новы спосаб махлярства ў Тэлеграме расказалі "Кіберпартызаны"
Тэлеграм
У Тэлеграме распаўсюджваецца новы від махлярства, папярэджваюць "Кіберпартызаны".
Махляры дасылаюць фальшывую спасылку, якая прымушае карыстальніка зайсці ў Тэлеграм. Пасля гэтага акаўнт захопліваюць, а кантактам пачынаюць ісці паведамленні з голасам чалавека, на якога зарэгістраваны акаўнт. Голас падрабляецца з дапамогай выпампоўвання галасавых паведамленняў, якія карыстальнік дасылаў раней, і штучнага інтэлекту.
У кантактаў просяць тэрмінова скінуць грошы на дасланыя рэквізіты, пасля чаго махляры знікаюць.
"Кіберпартызаны" падкрэсліваюць, што фальшывы голас вельмі падобны да сапраўднага. Яны рэкамендуюць звяртаць увагу на ненатуральныя інтанацыі, паўзы праз роўны прамежак часу і няправільныя націскі ў словах.
Таксама варта асцярожна ставіцца да любых раптоўных просьбаў пазычыць грошы. Рэкамендуецца правяраць, ці сапраўды просьба ідзе ад таго чалавека, на каго зарэгістраваны акаўнт. Варта падрабязна распытаць, на што чалавеку спатрэбіліся грошы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.