Не паспеў Лукашэнка вярнуцца “з таго свету” і заявіць, што беларусам яшчэ доўга давядзецца з ім “пакутаваць”, як прыйшла новая навіна з “пекла” — Расія ўсё ж размесціць сваю ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі. Адпаведнае пагадненне падпісалі міністры абароны Расіі і Беларусі ў той час, калі Лукашэнка быў у Маскве на саміце ЕАЭС, дзе выслухоўваў ад Такаева меркаванне з нагоды таго, што з сябе ўяўляе “саюзная дзяржава Беларусі і Расіі”…
Хто будзе мець кантроль над “ядзернай кнопкай” і якія пагрозы нясе расійская ядзерная зброя ў Беларусі? Ці варта чакаць вызвольнага рэйду беларускіх добраахвотнікаў у Беларусь? Якія наступствы можа мець для Лукашэнкі расследаванне справы “дзяцей з Украіны”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.