“Працверазей, а потым тэлефануй”: блогеру адказалі, чаму разграмілі яго кватэру

“Працверазей, а потым тэлефануй”: блогеру адказалі, чаму разграмілі яго кватэру

Блогер Андрэй Павук патэлефанаваў сілавікам і прапагандыстам, каб зразумець, навошта ГУБАЗіК разграміў яго кватэру. І вось што пачуў:

Спайдэрмен, ты павінен разлічваць на сябе. Ты выбраў такі шлях. Давай, пакуль, — вядучая АНТ Кацярына Круталевіч.

Андрэй Павук, вы знаходзіцеся ў Прыбалтыцы, вам добра там жывецца, вось і жывіце. Да пабачэння, — дзяжурны 8-га ўпраўлення ГУБАЗіК па Гомельскай вобласці.

Ты трошкі працверазей, а потым тэлефануй, — пракурор Савецкага раёна Мінска Аляксандр Шабалінскі.

Пайшоў ты на х…й, — экс-кіраўнік ГУБАЗіК Андрэй Паршын.

Ператрус у кватэры блогера адбыўся 26 траўня. Мэблю, тэхніку і нават міжпакаёвыя дзверы паламалі супрацоўнікі ГУБАЗіК.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі