Прадстаўленая песня на "Еўрабачанне", напісаная сонграйтарамі Шарыфавіч і Вурст

Прадстаўленая песня на "Еўрабачанне", напісаная сонграйтарамі Шарыфавіч і Вурст

Маладая спявачка Анжаліка Пушнова прадставіла сваю песню для беларускага адбору на "Еўрабачанне-2018". Яе аўтарамі сталі Уладзімір Граіч, які напісаў мелодыю знакамітай "Малітвы" Марыі Шарыфавіч, і Чарлі Мэйсан, які стварыў тэкст пераможнай песні Канчыты Вурст. Аранжыроўкай трэка займаўся Кірыл Ермакоў, які таксама плануе ўзяць удзел у нацыянальным адборы.

"Гэта не барацьба за каханне паміж жанчынай і мужчынам. Гэта барацьба за любоў ва ўсім свеце. Пра тое, што трэба любіць адно аднаго незалежна ад нацыянальнасці, расы, узросту і веравызнання", — тлумачыць Ажаліка сэнс сваёй песні. 


Апроч Анжалікі Пушновай, пра свой удзел у сёлетнім нацыянальным адборы заявілі Гюнэш, Іюль, Аляксей Грос, Пётр Ялфімаў з расіянкай Соф'яй Лапінай, гурт OXY_YETI з Аляксеем Хацкевічам і Вадзімам Галыгіным.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі