Следчы камітэт напісаў верш пра тое, што не вядзе справу Ізраілевіча
Следчы камітэт не вядзе справу бізнэсоўца Аркадзя Ізраілевіча. Пра гэта афіцыйная прадстаўніца ведамства Юлія Ганчарова паведаміла ў Фэйсбуку ў вершаванай форме:
Кто ищет, тот всегда найдет:
Звонки агентств и розыск зрелищ.
Но нет в СК дел, производств,
Где фигурант — Израилевич.
Як паведамляла Еўрарадыё, звесткі пра затрыманне Ізраілевіча (нібыта за хабар) з'явіліся ўвечары 31 кастрычніка. Аднак афіцыйна яго затрыманне не пацвярджае ні адно ведамства. КДБ заявіў, што не затрымліваў бізнэсоўца, МУС — што правярае інфармацыю.
Аркадзь Ізраілевіч набыў скандальную вядомасць у сувязі з будаўніцтвам рэстарана "Поедем поедим" каля Курапатаў.