Прадстаўніцтва ЕС: Рашэнне зняць санкцыі з Юрыя Чыжа юрыдычнае, а не палітычнае

Прадстаўніцтва ЕС: Рашэнне зняць санкцыі з Юрыя Чыжа юрыдычнае, а не палітычнае

Рашэнне Еўрапейскага суда носіць юрыдычнае азначэнне і не з'яўляецца палітычным рашэннем краін Еўрасаюза. Так у прадстаўніцтве ЕС у Беларусі пракаментавалі агенцтву БелаПАН рашэнне Еўрапейскага суда пра адмену санкцый супраць бізнэсоўца Юрыя Чыжа.

Нагадаем, 6 кастрычніка Еўрапейскі суд адмяніў замарозку актываў беларускага алігарха Юрыя Чыжа, а таксама яго кампаніі "Трайпл" і футбольнага клуба "Дынама-Мінск".

Пад візавыя і эканамічныя санкцыі ЕС Чыж трапіў у сакавіку 2012 года як бізнэсовец, "які аказвае фінансавую падтрымку рэжыму Лукашэнкі праз сваё прадпрыемства "Трайпл". Аднак Еўрасуд вырашыў, што Савет ЕС не змог даць доказы таго, што Чыж фінансава падтрымлівае рэжым Лукашэнкі.

Згодна з рашэннем суда, Савет ЕС як бок, які прайграў, павінен пакрыць усе судовыя выдаткі Чыжу і яго кампаніям, калі будзе такое патрабаванне.

Ні сам Юрый Чыж, ні кампанія "Трайпл" рашэнне Еўрапейскага суда пакуль не каментуюць.

Фота: tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі