Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі ўзначаліў Стэн Нёрлаў

Стэн Нёрлаў / coe.int
Стэн Нёрлаў / coe.int

Часовым павераным у справах Еўрасаюза ў Беларусі прызначаны Стэн Нёрлаў, піша тг-канал "Позірк".

Пра яго прызначэнне 20 красавіка абвясціў Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль.

Раней Нёрлаў кіраваў офісам прадстаўніка Генеральнага сакратара Савета Еўропы (СЕ) па каардынацыі праграм супрацоўніцтва СЕ ва Украіне. Таксама ён быў намеснікам кіраўніка місіі амбасады Даніі ў Расіі.

Дагэтуль часовай паверанай у справах ЕС у Беларусі была Эвеліна Шульц. Яна ўзначаліла дыпмісію ў Мінску, калі кіраўнік дыппрадстаўніцтва Дзірк Шубель улетку 2021 года пакінуў краіну па патрабаванні беларускіх уладаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі