Прадстаўнік Каталіцкай царквы пра знос крыжоў: Навошта, для чаго гэта робіцца?
Прэс-сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі ксёндз Юрый Санько пракаментаваў для Радыё "Свабода" знос крыжоў у Курапатах. Ён заявіў, што на такое надзвычай балюча глядзець, асабліва падчас Вялікага посту.
Санько дадаў, што ў яго ўзнікае вельмі шмат пытанняў па гэтых падзеях. "Крыж — гэта галоўны сімвал хрысціянства, сімвал збаўлення чалавецтва. І раптам бачым такое... Да таго ж мітрапаліт неаднаразова казаў: Курапаты — гэта наша Галгофа, а яе без крыжа ўявіць папросту немагчыма".
Ён дадаў, што неўзабаве Каталіцкі касцёл сфармулюе і выкажа афіцыйную пазіцыю наконт падзеяў у Курапатах.