Прадстаўнік НАК: Лукашэнкі і спартыўныя чыноўнікі жывуць у іншай рэальнасці
Вадзім Крывашэеў, адказны ў апазіцыйным Народным антыкрызісным кіраванні за маладзёжную палітыку і спорт, пракаментаваў змену кіраўніка Нацыянальнага алімпійскага камітэта. 26 лютага Аляксандра Лукашэнку, які кіраваў з 1997-га, замяніў яго старэйшы сын віцэ-прэзідэнт НАК Віктар Лукашэнка (пасля гэтага пасаду віцэ-прэзідэнта ліквідавалі).
"Дзіўнае рашэнне, таму што і Віктар, і Аляксандр Лукашэнкі знаходзяцца пад санкцыямі МАК", — піша Крывашэеў. Санкцыі гэтыя Міжнародны алімпійскі камітэт на іх наклаў у снежні мінулага года, паколькі кіраўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта не абараняла беларускіх спартсменаў ад палітычнай дыскрымінацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.