Праезд у грамадскім транспарце Мінска можа падаражэць у студзені 2016-га
Тарыфы на праезд у грамадскім транспарце Мінска могуць быць павялічаныя ў студзені 2016 года. Пра гэта паведаміў дырэктар дзяржаўнай установы "Сталічны транспарт і сувязь" Валерый Шкуратаў. Паводле яго слоў, тарыф трэба павышаць як мінімум на 500 рублёў, інфармуе БЕЛТА. На сённяшні дзень кошт паездкі ў грамадскім транспарце сталіцы складае 4500 рублёў.
Кошты на праезд падымуць, "бо падаражэла электрычнасць і долар"
Урад ужо прыняў рашэнне аб павышэнні тарыфаў. Цяпер яго мусіць прыняць Мінгарвыканкам, перад тым узгадніўшы з міністэрствамі эканомікі і юстыцыі. Неабходнасць павышэння тарыфаў тлумачаць эканамічнай сітуацыяй транспартных прадпрыемстваў пасля таго, як падаражэлі электра- і цеплаэнергія. Сабекошт пасажырскай перавозкі сёлета складаў 9500 рублёў (у тралейбусах — 10 тысяч).
Нагадаем, учора ў СМІ з'явілася інфармацыя, што адна паездка ў наземным транспарце будзе каштаваць 5000 рублёў, а ў метро — 5500 рублёў.
Мінчукі пра кошт за праезд: 3500 — нармальны кошт, а студэнтам — зніжкі
Папярэдні раз тарыфы на праезд у грамадскім транспарце Мінска павышаліся ў снежні 2014 года — з 4000 да 4500 рублёў.
Фота: Мінск-навіны