Прафсаюз "Беларуськалія" збірае для "Наваросіі" начныя прыцэлы і цеплавізар

Беларускія шахцёры збіраюцца дапамагчы "шахцёрам Данбаса" берцамі, цёплай формай, камуфляванымі футболкамі, цяльняшкамі, карэматамі і спальнікамі. Акцыю дапамогі так званым "абаронцам шахцёрскага Данбасу" абвясціў афіцыйны прафсаюз Беларуськалія — "Белхімпрафсаюз".

Як паведаміў у гутарцы з Радыё "Свабода" старшыня прафсаюзу Ігар Навумовіч, да іх звярнулася беларуская філія расійскага фонду "Сваіх не кідаем". Прафсаюз абмеркаваў гэты зварот на сходзе і вырашыў арганізаваць акцыю дапамогі.

Сярод спісу рэчаў, якія збірае Фонд дапамогі, — прыцэлы начнога бачання, дальнамеры, цеплавізары, амуніцыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі