Пракуратура, відавочна, пачала крымінальную справу на спявачку Ляўчук
Генеральная пракуратура пачала чарговую крымінальную справу за здзек з дзяржаўнага сцяга.
Як паведамляе прэс-служба ведамства, падставай стаў відэаролік у YouTube "са сцэнамі абразлівых і блюзнерскіх дзеянняў у дачыненні да дзяржаўнай сімволікі: Л. і невысветленая асоба кінулі сцяг на зямлю, а затым змясцілі яго ў кантэйнер для смецця".
Паведамляецца, што падазраваная асоба па гэтай справе — "Л., 1990 года нараджэння". А ролік з'явіўся не пазней за 15 чэрвеня 2021 года.
Ініцыялы і дата нараджэння супадаюць з данымі вядомай опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук, якая апошнія месяцы жыве па-за межамі Беларусі. 10 чэрвеня на яе канале ў YouTube з'явіўся відэаролік, у якім прысутнічаюць сцэны, апісаныя Генпракуратурай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.