Пракуратура знайшла "экстрэмізм" у вясковых бібліятэках Міншчыны
Бібліятэка, ілюстрацыйнае фота
Пракуратура Мінскай вобласці знайшла ў электронных каталогах цэнтральных і сельскіх бібліятэк кнігі, прызнаныя "экстрэмісцкімі матэрыяламі".
Паведамляецца, што гаворка ідзе пра дзевяць кніг. "Экстрэмісцкімі" іх прызнаў суд Цэнтральнага раёна Мінска.
Пракуроры вынеслі прадпісанні кіраўнікам дзевяці бібліятэк і запатрабавалі неадкладна выключыць кнігі са спісаў.
Раней паведамлялася, што "экстрэмісцкую" літаратуру могуць не прыбіраць з бібліятэк, але выдаваць толькі паводле спецдазволаў. Пад забарону ў Беларусі трапляюць нават кнігі, афіцыйна выдадзеныя да 2020 года, калі яны чымсьці не адпавядаюць цяперашняй палітыцы ўладаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.