Прапагандысты спрабавалі абвергнуць звесткі пра ўкраінку ў мазырскім моргу

Морг Мазыра ў тэлесюжэце

Морг Мазыра ў тэлесюжэце / "Беларусь 1"

Прапагандысты паспрабавалі абвергнуць звесткі, што цела ўкраінкі, вывезенай расійскімі салдатамі, захоўвалася ў мазырскім моргу. Але журналісты "Флагштока" выкрылі падман.

Артыкул на гэтую тэму апублікавала мазырская раённая газета. У ім сцвярджалася, нібыта цела Арыны Яцук не магло знаходзіцца ў Мазыры, бо ў той час морг быў на рамонце, а ўсіх памерлых адпраўлялі ў Калінкавічы.

Аднак журналісты знайшлі сюжэт, які выйшаў на тэлеканале "Беларусь 1" 12 сакавіка 2022 года. У ім журналістка АТН наведвае дзеючы мазырскі морг на вуліцы Катлаўца, 14, каб абвергнуць інфармацыю пра шматлікіх забітых расійскіх салдатаў. На той момант прапагандыстцы расказалі, што морг працуе ў штатным рэжыме.

Як распавядала Еўрарадыё, 3 сакавіка 2022 года расійскія вайскоўцы абстралялі аўтамабіль, у якім ехала ўкраінская сям'я. Бацькі загінулі. 15-гадовая Арына Яцюк атрымала раненні, расійскія вайскоўцы забралі яе — нібыта для лячэння. 9-гадовую сястру Валерыю пакінулі мясцовым жыхарам (яна выжыла і цяпер жыве ў сваякоў у Польшчы). Пра лёс Арыны не было нічога вядома, на запыты сваякоў прадстаўнікі Беларусі адказвалі, што яе няма ні сярод жывых, ні сярод мёртвых.

Сёлета цела дзяўчыны перадалі ва Украіну па абмене, і яе апазналі паводле аналізу ДНК. Як расказвае дзядуля, увесь гэты час цела Арыны ляжала ў мазырскім моргу.

Прапагандысты спрабавалі абвергнуць звесткі пра ўкраінку ў мазырскім моргу
Мазырская раёнка "абвяргае" звесткі пра цела ўкраінкі ў мясцовым моргу

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі