Прарасійскага блогера 25 дзён трымалі ў ізалятары, а потым выслалі з Беларусі

Аляксей "Казка" Каваленка

Аляксей "Казка" Каваленка / кадр з TikTok-акаўнту Каваленкі

Прарасійскага блогера Аляксея "Казку" Каваленку выслалі з Беларусі пасля 25 дзён, праведзеных у ізалятары. Магчыма, прычынай стаў яго ўкраінскі пашпарт, піша "Наша Ніва".

Каваленка нарадзіўся ў расійскім Нарыльску, але ў 1990-х яго сям'я пераехала ва ўкраінскі Дняпро. Там ён скончыў універсітэт, працаваў у сферы перапрацоўкі металалому і другасных палімераў. У 2016 годзе мужчына перабраўся ў Польшчу. А калі Расія пачала шырокамаштабную агрэсію супраць Украіны, блогер пасунуўся ў РФ.

У беларускіх дзяржСМІ пісалі, быццам Каваленка асцерагаўся пагрозаў жыццю з боку польскіх і ўкраінскіх спецслужбаў. У Расіі ён спадзяваўся атрымаць грамадзянства па спрошчанай схеме як рэпатрыянт. Пасля гэтага блогер планаваў пераехаць жыць у Беларусь.

Аднак нядаўна блогер знік у Мінску. Праз нейкі час ён выставіў відэа ў TikTok, у якім патлумачыў, што з ім адбывалася: "Вы можаце ўбачыць мяне зламаным, вы можаце ўбачыць мяне якім заўгодна, але вы ніколі не ўбачыце мяне тым чалавекам, які здаўся. Тое, што ў маім жыцці адбылося ў апошні час… Нічога страшнага ў гэтым няма. Пасядзеў. Павінен быў выехаць з Беларусі, але ў мяне няма дэпартацыі, каб вы разумелі. Мяне проста вывезлі на мяжу".

У яшчэ адным відэароліку Каваленка сказаў, што яго выслалі, бо ён правёў на тэрыторыі Беларусі больш за 90 дзён. Таксама ён сказаў, што яму адмовілі яму ў дадатковай абароне:

"Там спецслужбы працуюць вельмі канкрэтна. І калі ў іх ёсць хоць нейкі найменшы сумнеў у табе — а ўва мне яны былі, таму што ўкраінец, які пражыў 8 гадоў у Польшчы, вядомы, прыехаў у Беларусь… У людзей былі пытанні, разумееце?"

У сваім тэлеграм-канале блогер напісаў, што адседзеў у ізалятары 25 дзён. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі