Праўленне Нацбанка вырашыла не змяняць стаўку рэфінансавання

Праўленне Нацбанка вырашыла не змяняць стаўку рэфінансавання

Праўленне Нацбанка Беларусі 19 снежня вырашыла не змяняць стаўку рэфінансавання і працэнтныя стаўкі па аперацыях рэгулявання ліквіднасці. Стаўка рэфінансавання захоўваецца на ўзроўні 10% гадавых. Яна была зніжаная з 10,5% да 10% у чэрвені 2018-га ў сувязі з запаволеннем гадавой інфляцыі. Адзначаецца, што "часовы характар інфляцыйных фактараў і умераная велічыня бягучых рызык дазваляюць захаваць працэнтныя стаўкі на бягучым узроўні". Каментар праўлення Нацыянальнага банка гл. тут.

На пасяджэнні праўлення Нацбанка было заяўлена, што па выніках 2018-га прырост спажывецкіх цэн не перавысіць 5,5% (мэтавы паказчык — не больш за 6%). Таксама адзначаецца, што "развіццё беларускай эканомікі адбываецца ва ўмовах захавання няўстойлівасці знешняй кан'юнктуры". "З боку знешняга сектару праглядаецца часовае ўзмацненне інфляцыйнага ціску, звязанага найперш з паскарэннем інфляцыі ў Расіі", — інфармуе прэс-служба Нацбанка.

Часовае паскарэнне інфляцыі ў Беларусі чакаецца ў пачатку 2019 года.

Наступнае пасяджэнне праўлення Нацбанка па грашова-крэдытнай палітыцы запланаванае на 6 лютага наступнага года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі