Праваабаронцы налічылі ўжо 300 затрыманых на Дзень Волі
Праваабаронцы налічылі ўжо 300 затрыманых падчас несанкцыянаванай акцыі на Дзень Волі ў Мінску. 200 чалавек адвезлі ў Маскоўскі РУУС, 100 чалавек — у Заводскі.
Гэтая лічба верагодней за ўсё будзе расці.
Тым часам з Першамайскага РУУС адпускаюць праваабаронцаў і назіральнікаў, якіх раніцай затрымаў АМАП падчас уварвання ў офіс незарэгістраванага праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Акцыя апазіцыі павінна была пачацца ля Акадэміі навук. Арганізатары прапаноўвалі ісці шэсцем да Кастрычніцкай плошчы. Нягледзячы на масавы “хапун”, прыкладна 200 чалавек усё ж змаглі пераадолець гэты шлях.