Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 11 беларусаў

У Беларусі — новыя палітвязні, ілюстрацыйнае фота

У Беларусі — новыя палітвязні, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

Праваабаронцы дадалі ў спіс палітвязняў 11 новых імёнаў. Гэта Яўген Шышкаў, Ігар Шкіраў, Руслан Глушанок, Дзмітрый Сямак, Аляксандр Ніканаў, Аляксандр Юшкевіч, Сняжана Амосава, Святлана Кароль, Ігар Папоў, Андрэй Матузаў, Анжэла Сікорская.

Большая частка іх асуджаная і затрыманая за абразу Лукашэнкі ці іншага прадстаўніка ўлады. Некаторых вінавацяць у знявазе дзяржаўных сімвалаў ці перадачы даных "экстрэмісцкаму" тэлеграм-каналу.

На сёння ў Беларусі статус палітвязняў маюць 1493 чалавек. Колькасць людзей, якіх пераследуюць па палітычных матывах, значна большая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі