Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 11 чалавек

Палітвязні, ілюстрацыйнае фота

Палітвязні, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 11 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Гэта Уладзімір Марозаў, Сяргей Чыжэўскі, Уладзімір Варашня, Віктар Новік, Уладзімір Журомскі, Віктар Баркет, Ігар Федарэнка, Аляксандр Вітухноўскі, Сяргей Буната, Вольга Лоцманава, Андрэй Зайкоў.

Гэтыя людзі асуджаныя ці ўзятыя пад варты па абвінавачанні ў распальванні сацыяльнай варожасці, абразе Лукашэнкі, дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і г.д. Сярод іх ёсць два былыя мытнікі, якіх судзілі закрытым судом, абвінаваціўшы па дзевяці артыкулах Крымінальнага кодэкса: Віктару Новіку прысудзілі 13 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Уладзіміру Журомскаму — 12 гадоў.

На сёння ў Беларусі лічыцца 1391 палітвязень. Колькасць людзей, пазбаўленых волі па палітычных матывах, значна большая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі