Праваслаўныя беларусы святкуюць Раство
7 студзеня праваслаўныя вернікі Беларусі святкуюць Нараджэнне Хрыстова. Урачыстыя набажэнствы прайшлі ўначы ва ўсіх праваслаўных храмах краіны.
У сваёй сёлетняй віншавальнай прамове мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін заявіў: "Веруючыя людзі не могуць заставацца абыякавымі да трывожных падзей, што адбываюцца ў свеце, і перш за ўсё — у сваёй Айчыне".
Раство — адно дванаццаці найважнейшых праваслаўных святаў.
Беларускі экзархат, як частка Рускай праваслаўнай царквы, адзначае гэтае свята 7 студзеня. У гэты ж дзень Раство святкуюць у Грузінскай, Ерусалімскай, Польскай, Сербскай праваслаўных цэрквах, праваслаўнай царкве Чэшскіх зямель і Славакіі (там святкуюць двойчы, у тым ліку 25 снежня), а таксама ў Праваслаўнай царкве Украіны.
Іншыя памесныя цэрквы — Албанская, Александрыйская, Антыяхійская, Балгарская, кіпрская, Канстанцінопальская, Румынская, Эладская — святкуюць Раство 25 снежня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.