Правайдары ў Беларусі пачалі разблакоўваць доступ да сайта dev.by

Правайдары аднаўляюць доступ да сайта dev.by / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота
Правайдары аднаўляюць доступ да сайта dev.by / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота

Беларускія правайдары пачалі разблакоўваць доступ да "айцішнага" сайта devby.io, паведамляе каманда праекта.

Звесткі пра блакаванне сайта ў Беларусі з'явіліся тыдзень таму. Уладальнікі інтэрнэт-рэсурсу казалі, што ніякіх папярэджанняў ад Мінінфармацыі не атрымлівалі.

Рэдакцыя сайта зрабіла запыт у ведамства і даведалася, што сайт заблакаваны ў Беларусі за адну гіперспасылку на інтэрнэт-рэсурс, які трапіў у спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў" ужо пасля публікацыі тэксту.

"Мы выдалілі гэтую спасылку і зрабілі запыт на разблакоўку. Паводле нашай інфармацыі, правайдары пачалі адкрываць доступ да сайта ў Беларусі", — піша каманда dev.by.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі