У Беларусі заблакавалі "айцішны" інтэрнэт-сайт dev.by
У Беларусі заблакавалі сайт з навінамі айцішнікаў / pixabay.com
У Беларусі заблакавалі сайт dev.by, які спецыялізуецца на навінах з IT-індустрыі, паведамляе БАЖ.
Інтэрнэт-рэсурс перастаў адчыняцца ў некаторых аператараў сувязі ў Беларусі яшчэ напрыканцы мінулага тыдня. Аднак ніякіх афіцыйных заўваг з боку ўладаў рэдакцыя не атрымлівала. Таму заснавальнікі спадзяваліся, што гэта тэхнічная накладка.
Але пасля выходных сайт так і не запрацаваў. Пры гэтым за межамі Беларусі ён адчыняецца і абнаўляецца.
Як паведамлялася раней, за 2022 год у Беларусі былі заблакаваныя больш за тры тысячы сайтаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.