Правер, што ты ведаеш пра Каляды! Вынікі і правільныя адказы
Даведайся, ці атрымаў ты запрашальнік на "Каляды ў вялікім горадзе" з Алегам Хаменка.
Ёсць яшчэ беларусы, якія ўсё ведаюць пра старажытныя калядныя абрады. Пераможцам тэста хутка і лёгка стаў юзер Малинка ))). Вядома, не журналіст Еўрарадыё Ілля Маліноўскі, а, як высветлілася, наша дзевятнаццацігадовая слухачка Паліна. Яна першай даслала адказы на конкурс і ніводнага разу не памылілася. Вынік уражвае! Паліна, мы ўжо пішам табе асабістыя паведамленні пра тое, как патрапіць на канцэрт!
Умовы конкурса і правільныя адказы:
Еўрарадыё спадзяецца, што Новы год-2014 ты адзначыў як трэба, і прапануе не спыняць каляднага марафона! Рэшткі аліўе пад’едзеныя, дыялогі "Іроніі лёсу ці з лёгкім парам" ты ўжо можаш дэкламаваць па памяці, надыходзіць час сапраўдных калядных цудаў! 6 студзеня шоўмэн, лідар гурта "Палац" і вялікі знаўца беларускіх традыцый Алег Хаменка ладзіць "Каляды ў вялікім горадзе".
Адмыслова да каляднага вечара на 6 студзеня гурт “Палац” рыхтуе вялікую сольную праграму — музыкі сыграюць песні са свайго апошняга альбома “Кола грукатала”, свае галоўныя хіты ды ўзгадае рарытэтныя рэчы — тыя кампазіцыі, якія не гучалі больш за 15 гадоў. Сапраўдную атмасферу свята ў гэты вечар дапамогуць стварыць гурты “Літы Талер”, “Ветах” і Guda. Таксама гледачам будзе прадэманстраваны сучасны варыянт традыцыйнага каляднага шэсця, а ўладальнік лепшага карнавальнага касцюма атрымае грашовы прыз!
Еўрарадыё падрыхтавала тэст, з дапамогай якога ты можаш праверыць, што ты ведаеш пра тое, як святкавалі Каляды твае продкі і нават крыху пра тое, як іх святкуюць у Беларусі цяпер. Пакідай свае адказы ў каментарыях — удзельнік, які першым адкажа на найбольшую колькасць пытанняў правільна, атрымае запрашальнік на 2 асобы на "Каляды ў вялікім горадзе». Вынікі конкурса і правільныя адказы можна будзе даведацца 6 студзеня ў 11:00.
1. Колькі страваў мусілі прыгатаваць да каляднага стала нашы продкі?
А. Столькі ж, колькі будзе ў гаспадара гасцей.
Б. Столькі ж, колькі ў сям’і дзяцей.
В. Столькі ж, колькі ў годзе месяцаў.
Г. Столькі ж, колькі тон ураджаю спадзяваліся назбіраць у наступным годзе.
2. Гэтая беларуская вёска праславілася на ўвесь свет сваімі каляднымі шэсцямі, а ў 2010 годзе амерыканскі тэлеканал CNN уключыў яе ў спіс 10 лепшым месцаў на планеце для святкавання зімовых святаў.
А. Пагост.
Б. Магільнае.
В. Парыж.
Г. Александрыя.
3. У гэтую гульню традыцыйна гуляла беларуская моладзь на Каляды. Кажуць, пасля ў вёсцы з’яўлялася колькі новых маладых сем’яў.
А. Бутылачка
Б. Ручаёк.
В. Хакей.
Г. Лясок.
4. Навошта нашы продкі ставілі за вакно талерачкі з зернем ці куццёй?
А. Кармілі сінічак ды снегіроў.
Б. Частавалі калядоўшчыкаў.
В. Ахвяравалі ежу Зюзі ды Марозу.
Г. Такім чынам яны плацілі падаткі.
5. Падчас калядных конкурсаў прыгажосці старажытныя беларусы адбіралі самую ... дзяўчыну:
А. Самую тоўстую.
Б. Самую цяжарную.
В. Самую працавітую.
Г. Самую прыгожую.
6. Назва «Каляды» пайшла ад гэтага слова.
А. Каляда — імя славянскага язычніцкага бога.
Б. Каляндар — так зваліся першыя дні месяца.
В. Калідор — так называліся шэсці калядоўшчыкаў.
Г. Калыска — у гонар нараджэння Сына божага ды новага года.
7. Што ўпрыгожвалі нашы продкі замест ялінкі на Каляды?
А. Казу
Б. Сноп сена.
В. Печку.
Г. Крыжы-абярэгі.
8. Гэты персанаж прыходзіў да старажытных беларусаў святкаваць Каляды.
А. Святы Мікалай — прыносіў людзям свята і «Кока-колу».
Б. Дзед Мароз — прыводзіў Снягурку і трускоў, дарыў падарункі дзеткам, якія добра сябе паводзілі.
В. Шчадрэц — прыходзіў пад вечар у каляровай масцы, каб пакатацца з маладзёнамі на вазку і пакалядаваць.
Г. Зюзя — прыходзіў, каб замарозіць тых з беларусаў, хто перабраў на каляды з алкагольнымі напоямі.
9. Навошта нашы продкі ладзілі абрад «запісвання Каляд»?
А. Каб засталася памяць на будучы год.
Б. Каб перадаць калядныя традыцыі нашчадкам.
В. Каб злыя духі не змаглі захапіць ачышчанае падчас Каляд жытло і гаспадарскія пабудовы.
Г. Каб скласці каляндар святкавання астатніх язычніцкіх святаў на год.
Фота n-europe.eu