Праз адсутнасць снегу турнір "Снежны снайпер" перанеслі на канец красавіка
Беларускія ўлады перанеслі турнір "Снежны снайпер" — у сувязі з нездавальняючым станам снежнага покрыва, паведамляецца на сайце Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
Спаборніцтвы пройдуць у спарткомплексе "Раўбічы" 20-26 красавіка 2020 года. Замест лыжнай трасы спартоўцы пабягуць лёгкаатлетычны крос аналагічнай дыстанцыі.
Нягледзячы на адсутнасць снегу, назва "Снежны снайпер" захаваецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.