Праз кавід магілёўцам дазволяць ездзіць у тралейбусе па праязным на аўтобус

Праз кавід магілёўцам дазволяць ездзіць у тралейбусе па праязным на аўтобус

Магілёўцам з 8 па 28 лютага дазволяць ездзіць у тралейбусе па аўтобусным праязным, а ў аўтобусе — па тралейбусным. Такое рашэнне прыняў гарвыканкам, піша mogilev.online. 

Такая мера тлумачыцца ўздымам захворвання на кавід, у тым ліку сярод кіроўцаў грамадскага транспарту. Каб захворванні не адбіліся на зручнасці пасажыраў, у Магілёве вырашылі замяняць адны віды грамадскага транспарту іншымі. Мяняць праязны пры гэтым пасажырам не давядзецца. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі