Праз паўгода праваабаронцу пакаралі штрафам за "Марш недармаедаў" 17 лютага

Праз паўгода праваабаронцу пакаралі штрафам за "Марш недармаедаў" 17 лютага

Праз паўгода пасля "Марша недармаедаў", які адбыўся 17 лютага, у Мінску за ўдзел у ім асуджаны праваабаронца Алег Воўчак. Падчас пасяджэння Волчака з гіпертанічным крызам забрала "хуткая", але суддзя Яўген Пісарэвіч не спыніў разгляд справы. І ў выніку замяніў 13 сутак арышту, якімі Воўчака каралі раней, штрафам у 25 базавых велічыняў (575 рублёў).

"Са здароўем усё ўжо ў парадку, — распавёў пасля суда Алег Воўчак. — Я не паспяваю ўсім адказваць, але моцна цісну кожнаму руку. На судзе беларусы праявілі мужнасць, не баючыся быць прыцягнутымі да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні вядзення "суда", рабілі заўвагі суддзі. Мы моцная нацыя! Мы жывем! У нас будзе абавязкова — шчаслівая Беларусь!".

Першае пакаранне за ўдзел у "Маршы недармаедаў" — 13 сутак арышту — Воўчак атрымаў неўзабаве пасля акцыі. Але падчас судовага пасяджэння праваабаронцы не было ў Беларусі, таму ён не адправіўся ў ізалятар, а абскардзіў пастанову суда.

Справа была перагледжаная, пакаранне пакінутае ў сіле, але Воўчак ізноў здолеў абакардзіць рашэнне суддзі. І вось, на трэцім пасяджэнні адміністрацыйны арышт заменены штрафам.

У залі прысутнічалі шматлікія праваабаронцы, у тым ліку — спецдакладчык ААН па пытаннях правоў чалавека ў Беларусі Міклаш Харашці, які прыехаў у Мінск, каб паўдзельнічаць у нефармальных мерапрыемствах сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі