Прэм'ер Галоўчанка расказаў, як абыходзіць забарону, уведзеную супраць Літвы

Раман Галоўчанка

Раман Галоўчанка / sb.by

Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка пракаментаваў уведзеную забарону на ўвоз шэрагу тавараў праз беларуска-літоўскі ўчастак дзяржаўнай мяжы. Ён падкрэсліў, што яна не распаўсюджваецца на фізічных асоб і на тавары, якія ўвозяцца для асабістага карыстання. А яшчэ Галоўчанка не згодны з выказваннем міністра замежных спраў Літвы Габрыэлюса Ландсбергіса.

"Найбольшы ўдар будзе па народзе Беларусі, па-іншаму гэта і не назавеш, як уведзеныя і ўжытыя супраць сябе санкцыі,цытуе словы Ландсбергіса Delfi. — У цэлым гэта вельмі невялікі, я б нават сказаў, дадатковы сігнал для нашых экспарцёраў да пошуку новых рынкаў, пра што мы гаворым ужо даўно".

Раман Галоўчанка нечакана расказаў, як абыходзіць забарону, уведзеную супраць Літвы. Па-першае, тавары могуць прывезці фізічныя асобы. А па-другое, "грузы... проста пойдуць па іншым лагістычным маршруце — праз Латвію, Польшчу", бо "забарона распаўсюджваецца на іх увоз толькі праз беларуска-літоўскі ўчастак мяжы". Вось такія "санкцыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі