Прэм’ер Кабякоў сустрэўся ў Люксембургу з еўракамісарам Ханам

Прэм’ер Кабякоў сустрэўся ў Люксембургу з еўракамісарам Ханам

Прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сустрэўся ў Люксембургу з еўракамісарам па еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні ЕС Ёханэсам Ханам. Падчас перамоваў былі абмеркаваны перспектывы дачыненняў Беларусі і Еўрасаюза. Як інфармуе прэс-служба беларускага ўраду, Хан заявіў пра гатоўнасць пачаць працу экспертаў “па фармаванні асноўных элементаў усеабдымнага пагаднення аб узаемадзеянні Беларусі і Еўрапейскага саюза”. Падчас перамоваў былі закранутыя пытанні кантактаў нашай краіны з МВФ (у Беларусі якраз працуе місія фонду). Кабякоў пацікавіўся, ці могуць еўрапейскія структуры дапамагчы ў прасоўванні наперад перамоваў Беларусі з Міжнародным валютным фондам. Як вядома, Беларусь у апошнія гады спрабуе атрымаць крэдыт МВФ, але пакуль няўдала. Міжнародныя эксперты чакаюць структурных зменаў у беларускай эканоміцы.

Гаворка ішла пра будучы саміт “Усходняга партнёрства”, на якім нашу краіну можа прадставіць Аляксандр Лукашэнка. Ёханэс Хан заявіў, што Еўрасаюз гатовы аказваць садзейнічанне Беларусі ў правядзенні эканамічных пераўтварэнняў і ў стварэнні новых працоўных месцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі