Прэм'ер Раман Галоўчанка: Выбіраем найбольш адэкватныя контрсанкцыі

Прэм'ер Раман Галоўчанка: Выбіраем найбольш адэкватныя контрсанкцыі

Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка пракаментаваў увядзенне ЕС, ЗША, Вялікабрытаніяй і Канадай санкцый супраць уладаў нашай краіны. Напярэдадні стала вядома, якія фізічныя і юрыдычныя асобы трапілі ў "чорныя спісы".  Таксама Еўрасаюзам рыхтуюцца эканамічныя санкцыі. "У нас дастаткова рэзерваў і рэсурсаў, мы даўно гатовыя да гэтых умоў", цытуе словы Галоўчанкі БЕЛТА.

Беларускі прэм'ер нагадаў, што раней ужо было папярэджанне: санкцыі без адказу не застануцца.

"Цяпер адпаведная служба вывучае тэкст санкцый у дачыненні да нашых грамадзян і прадпрыемстваў, — кажа Раман Галоўчанка. — Выбіраем найбольш адэкватныя меры рэагавання з таго набору, які мы выпрацавалі і пра які даводзілі сігнал нашым партнёрам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі