Беларускі прэм'ер: сярод магчымых контрсанкцый — забарона на імпарт

Беларускі прэм'ер: сярод магчымых контрсанкцый — забарона на імпарт

26 траўня падчас выступу ў Нацыянальным сходзе Беларусі прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка выказаўся наконт магчымых контрсанкцый — адказу на "санкцыйную палітыку Захаду". Паводле яго слоў, падрыхтаваны розныя варыянты дзеянняў. Гэта "спецыяльныя абарончыя меры", якія цалкам адпавядаюць беларускаму заканадаўству, кажа Галоўчанка.

"Меры будуць вельмі балючыя для краін, якія занялі адкрыта варожую пазіцыю: ад эмбарга на ўвоз тавараў да абмежавання транзіту", цытуе словы прэм'ера sb.by.

Пры гэтым Раман Галоўчанка заявіў, што ўлады Беларусі спадзяюцца на "разважлівасць" тых, хто ўводзіць санкцыі супраць Беларусі. Інакш існуе пагроза "эканамічнай вайны, у якой не будзе пераможцаў". Аляксандр Лукашэнка ў сераду гаварыў пра "ледзяную вайну" з Захадам і нават пра сусветную вайну, якая можа пачацца з Беларусі.

Галоўчанка пазітыўна ацэньвае эканамічную сітуацыю ў Беларусі. "Беларускі рубель не толькі стабільны, але і паступова ўмацоўваецца да іншых сусветных валют", — абнадзеіў ён дэпутатаў і сенатараў. У той жа час урад збіраецца займацца паскоранай дэверсіфікацыяй экспарту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі