Макей зноў нагадаў пра контрсанкцыі
26 траўня міністр замежных спраў Уладзімір Макей выступіў у Нацыянальным сходзе. Перад ім прамаўлялі Аляксандр Лукашэнка і прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. Першы выказаўся пра скандал з пасадкай пасажырскага самалёта Ryanair у Беларусі, пра тое, што Захад цісне на нашу краіну і можа пачацца "ледзяная вайна". Прэм'ер жа бачыць пазітыў у эканамічнай сітуацыі.
Макей паўтарыў асноўныя тэзісы Лукашэнкі пра "новыя метады" атакі Захаду на Беларусь. Пры гэтым ён адзначыў, што "далейшая эскалацыя ні да чаго добрага не прывядзе". Ён заклікаў Захад адумацца.
"Праблемы павінны вырашацца за сталом перамоў — гэта наша прынцыповая пазіцыя", — падкрэсліў міністр. Ён заявіў, што на ўсе санкцыі і абмежаванні Беларусь "адкажа адэкватным чынам". Падобныя заявы пра контрсанкцыі ён рабіў і раней.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.