Прэс-служба Лукашэнкі пацвердзіла, што будзе сустрэча з Папам Францішкам

Прэс-служба Лукашэнкі пацвердзіла, што будзе сустрэча з Папам Францішкам

Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі пацвердзіла, што ў канцы тыдня будзе сустрэча з Папам Францішкам. Першай пра запланаваны на пятніцу першы пасля адмены санкцый візіт Лукашэнкі ў ЕС паведаміла "Российская газета". Увечары 17 траўня тэлеканал "Беларусь 1", са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы, праінфармаваў, што афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Італію і Ватыкан адбудзецца 20-21 траўня.

Адзначаецца, што ў Італіі тэмай сустрэч Лукашэнкі будзе супрацоўніцтва ў сферах інфармацыйных тэхналогій, машынабудавання, сельскай гаспадаркі. У Ватыкане падчас сустрэчы з пантыфікам ён абмяркуе далейшае супрацоўніцтва беларускай дзяржавы з Каталіцкай царквой.

Кіраўнік Беларусі наведваў Італію і Ватыкан ў 2009 годзе.

Прэс-служба Лукашэнкі пацвердзіла, што будзе сустрэча з Папам Францішкам
Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі