"Прессбол": Двума матчамі Кубка Беларусі зацікавіліся праваахоўнікі

"Прессбол": Двума матчамі Кубка Беларусі зацікавіліся праваахоўнікі

Праваахоўнікі зацікавіліся двума футбольнымі матчамі 1/16 фіналу Кубка Беларусі сезона 2018/19, піша "Прессбол". Гаворка ідзе пра сустрэчы "Орша" — "Віцебск" і "Смаргонь" — "Тарпеда" (Мінск). Абедзве яны завяршыліся паразамі гаспадароў з лікам 0:4.

Паведамляецца, што пачатая крымінальная справа за дамоўныя матчы. Максімальнае пакаранне, якое пагражае вінаватым, — да трох гадоў пазбаўлення волі.

Раней па справе аб дамоўных футбольных матчах былі затрыманыя экс-нападнік зборнай Беларусі Віталь Ланько і ўраджэнец Магілёва Віктар Баравіцкі.

Асноўная маса дамоўных гульняў прыпала на першую лігу чэмпіяната Беларусі. Паводле інфармацыі "Прессбола", праваахоўнікі таксама цікавяцца некаторымі футбалістамі "Ліды". Напрыклад, адразу пасля з'яўлення навінаў пра дамоўныя матчы з пасады галоўнага трэнера каманды сышоў Сяргей Саладоўнікаў, а таксама значная частка гульцоў пакінула клуб. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі