Прэзентацыя на Еўрарадыё: Дэбютны ЕР "Процесс" ад гурта John Doe

Магілёўская каманда John Doe прэзентуе на Еўрарадыё дэбютны міні-альбом "Процесс", зведзены гітарыстам  Limp Bizkit Уэсам Борландам.


"Аднойчы мы ездзілі на канцэрт Limp Bizkit у Мінск, — распавядае лідар гурта Дзяніс Астапаў. — Там прабраліся за сцэну, і я даў паслухаць Уэсу свае песні і напісаў на іх свае кантакты. Ён паслухаў і адпісаўся, маўляў, чувакі, адкуль вы? Я не ведаю, што гэта за лайно, але гэта вельмі крута. І мы запыталі, ці можна даслаць яму матэрыял на звядзенне. А ён сказаў, што не пытанне".


Міньён, на якім 6 песень, напісаны ў гонар кнігі Эрыка Андрэ "Мой любімы горад". Музыкі называюць ЕР момантам пераходу да больш сур'ёзнай і крутой музыкі, якая будзе прадэманстраваная на дэбютным альбоме. "Цяпер мы можам нашмат больш", — рэзюмуе Дзяніс Астапаў.


Нагадаем, Еўрарадыё адкрыла для сябе гурт John Doe падчас сумеснай канцэртнай акцыі, якую разам з намі ладзілі 34mag 2 гады таму. За гэты час каманда прэзентавала песню "Камень", прысвечаную ахвярам тэракта ў мінскім метро 11 кастрычніка 2012 года, і безназоўны трэк.


Гурт John Doe з'явіўся ў Магілёве тры гады таму. У яго склад уваходзяць былыя ўдзельнікі гурта "Дзеці падзямелля" і экс-электроншчык гурта MAUZER Раман.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі