Прэзентацыя на Еўрарадыё: Сінгл "Давайте будем жить" ад RetroElektro
Песня-тост, прысвечаная "дурным і дзіўным" падзеям 2014 года. Яна прызывае трымацца, нават калі наступае гамон.
Мінская каманда RetroElektro прадстаўляе на Еўрарадыё свежы сатырычны сінгл "Давайте будем жить". Музыкі кажуць, што 2014 год быў багаты не на самыя вясёлыя падзеі, звязаныя з войнамі, а таксама з гіперлуннем, якое выклікала вялікую колькасць аварый і суіцыдаў. Песня-тост "Давайте будем жить" мае мэту падбадзёрыць у цяжкі час.
"Гэта песня-тост, якая спрабуе паказаць безгрунтоўнасць піру падчас халеры", — характарызуе трэк лідар гурта Цім Эрна.
Гурт RetroElektro быў створаны ў 2010 годзе. У 2012 годзе каманда выпусціла альбом "Буйство фарбаў". А мінулым летам прэзентавала на Еўрарадыё ЕР “Байконур”.