Прэзентацыя на Еўрарадыё: Сінгл "Выбирай" ад гурта "Сны ОпоСсума"

Віцебская каманда "Сны ОпоСсума" прадстаўляе на Еўрарадыё сінгл "Выбирай". Трэк з'яўляецца прадвеснікам дэбютніка "У птиц всё с собой", які з'явіцца вясной.


"Гэта песня пра выбар, — распавядае пра трэк лідар гурта Валерый Зімніцкі. — Бо ад нараджэння да смерці нас пастаянна прымушаюць нешта выбіраць. І тое, што чалавек з сябе ўяўляе — гэта наступствы яго выбару, які ён здзейсніў раней. І кожны мае права выбіраць тое, што яму неабходна".


Гурт "Сны ОпоСсума" утварыўся ў 2011 годзе. За гэты час сыграў некалькі канцэртаў і займеў дэма-запісы. У мінулым годзе каманда выступіла на віцебскім No Logo Fest, дзе перамагла ў конкурсе і атрымала грашовую прэмію на запіс альбома.


"Мы ніколі не ставілі мэтай граць у нейкім пэўным стылі, — працягвае Валерый. — Мы заўсёды адштурхоўваліся ад напоўненасці песні, ад тэксту. Але так, гэта рок. З элементамі металу. Аднак, паўтаруся, мы на гэтым не зацыкліваемся".


8 лістапада "Сны ОпоСсума" прэзентуюць сінгл "Выбирай" на сумесным канцэрце з гуртом "РСП" у мясцовым клубе "Чердачок".
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі