Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў прыбыў у Мінск

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў прыбыў у Мінск

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў прыбыў у Мінск позна ўвечары ў пятніцу. Як паведамляе БЕЛТА, візіт Аліева ў Беларусь разлічаны на 27-28 лістапада.

Азербайджанскі лідар правядзе перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам у вузкім і пашыраным складзе. Таксама кіраўнікі дзвюх дзяржаў падпішуць міжнародныя дакументы.

Чакаецца таксама, што Ільхам Аліеў ускладзе вянок да манумента Перамогі ў Мінску і наведае Беларусі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Афіцыйная сустрэча Лукашэнкі і Аліева будзе транслявацца ў жывым эфіры на дзяржаўных беларускіх тэлеканалах “Беларусь 1” і “Беларусь 24”, пачатак трансляцыі ў 10.50.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі