Прэзідэнт Літвы па-беларуску праз Twitter звярнуўся да кіраўніцтва нашай краіны

Прэзідэнт Літвы па-беларуску праз Twitter звярнуўся да кіраўніцтва нашай краіны

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа па-беларуску праз Twitter звярнуўся да кіраўніцтва нашай краіны. Ён заклікае "не запускаць не адпавядаючую патрабаванням стрэс-тэстаў ЕС Астравецкую АЭС". Наўседа лічыць, што яна нясе небяспеку для жыхароў Беларусі і суседніх краін. Пры гэтым нагадвае, што "беларусы зазналі балючыя наступствы Чарнобыля".

Кіраўніцтва Літвы ўжо не першы год выступае супраць запуску Беларускай АЭС, якая пабудавана недалёка ад мяжы з Літвой. Яно лічыць, што станцыя небяспечная, звяртаецца па падтрымку да ЕС і ЗША ў гэтай справе. У згаданым твіце Гітанас Наўседа падкрэслівае, што электраэнергію для Астраўца маглі б пастаўляць з Круоніскай ГАЭС.

У Facebook Наўседа змясціў той жа тэкст, але па-літоўску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі