Прэзідэнт Польшчы прапанаваў фармаваць урад дзейнаму прэм'еру

Анджэй Дуда і Матэвуш Маравецкі

Анджэй Дуда і Матэвуш Маравецкі / РАР

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда даручыў сфармаваць новы ўрад краіны дзейнаму прэм'ер-міністру Матэвушу Маравецкаму. Пра гэта польскі прэзідэнт абвясціў у відэазвароце 6 лістапада. Ён нагадаў, што "у выніку парламенцкіх выбараў ні адзін з камітэтаў не атрымаў незалежнай большасці". Таму адразу пасля афіцыйнага абвяшчэння вынікаў выбараў ён правёў кансультацыі з усімі групамі, якія будуць мець сваіх прадстаўнікоў у парламенце. Пра гатоўнасць сфармаваць урад заявілі прадстаўнікі партый "Права і справядлівасць" (PiS) і "Грамадзянскай кааліцыі". Абедзве партыі запэўнілі, што ў іх ёсць кандыдаты на пасаду прэм'ер-міністра, і ўпэўненасць, што яны змогуць сабраць большасць у парламенце для падтрымкі сваіх кандыдатаў.

Па словах Дуды, ён прапанаваў сфармаваць урад прадстаўніку PiS Маравецкаму, каб не парушаць парламенцкую традыцыю, згодна з якой партыя-пераможца першай атрымлівае магчымасць сфармаваць урад.

"Калі місія прадстаўніка PiS праваліцца, то на наступным этапе Сейм абярэ кандыдата на пасаду прэм'ера, і я неадкладна прызначу яго на гэтую пасаду. Усе канстытуцыйныя правілы і тэрміны будуць выконвацца", - заявіў Дуда.

Нагадаем, па выніках парламенцкіх выбараў, якія адбыліся ў Польшчы 15 кастрычніка, найбольшую колькасць галасоў набрала кіруючая партыя "Права і справядлівасць". Але колькасці галасоў аказалася недастаткова, каб сфармаваць большасць у Сейме. Пры гэтым апазіцыйныя сілы "Грамадзянская кааліцыя", "Ерэцяя дарога" і "Левыя" разам маюць 248 мандатаў з 460. Калі Сейм не падтрымае прызначэнцаў Матэвуша Маравецкага, то далей права вылучыць кандыдатуру на пасаду прэм'ера атрымае сам Сейм.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі