Прэзідэнткай Славеніі абраная Наташа Пірц-Мусар
Наташа Пірц-Мусар / JURE MAKOVEC/AFP
У другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Славеніі перамагла Наташа Пірц-Мусар, паведамляе Нацыяльная выбарчая камісія краіны.
Яна набрала 53,86% галасоў, яе сапернік Анжы Логар — 46,14%.
Наташа Пірц-Мусар — першая жанчына на прэзідэнцкай пасадзе ў Славеніі. На сваю пасаду яна павінна ўступіць 23 снежня, калі скончыцца пяцігадовы мандат цяперашняга прэзідэнта.
Наташа Пірц-Мусар не ўваходзіць ні ў якую партыю, але прадстаўляе левацэнтрысцкія погляды. Таксама яна вядомая як экс-адвакатка Дональда і Меланіі Трампаў.
Славенія з'яўляецца парламенцкай рэспублікай, таму прэзідэнт мае пераважна прадстаўнічыя функцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.