Прыбытак праўладнага кандыдата ў Рэчыцы ў 5 разоў перавышае сярэдні заробак там

Прыбытак праўладнага кандыдата ў Рэчыцы ў 5 разоў перавышае сярэдні заробак там

Выбарчыя камітэты завяршылі рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты. І кандыдаты пачынаюць публікаваць праграмы і розныя звесткі пра сябе. У тым ліку фінансавыя ― інфармацыю пра маёмасць і сярэдні прыбытак за 2015 год. Можна даведацца шмат цікавага.

Напрыклад, што ў намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкама Баляслава Пірштука сярэднемесячны прыбытак ў 2015 годзе складаў 27 мільёнаў рублёў (агулам за год Пірштук зарабіў больш за 320 мільёнаў). Калі падзяліць на сярэднегадавы курс долара (у 2015 годзе гэта 16253 рублі), то атрымаецца больш за 1660 долараў у месяц. Нядрэнны заробак. Можна не здзіўляцца, адкуль у Пірштука дом плошчай 187 квадратаў, зямельны ўчастак і Аудзі А4 2014 года.

Таксама з апублікаваных дэкларацый аб прыбытках можна даведацца, што ў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Святланы Чэкан (Хойніцкая акруга) і Наталлі Гуйвік (Полацкая) сярэднемесячныя заробкі у мінулым годзе былі у раёне 24 мільёнаў. То бок каля 1477 долараў. Акрамя добрага заробку, дэпутаткі маюць аўтамабілі Мазда 3 (Гуйвік) і Аудзі А6 (Чэкан). Наталля Гуйвік валодае кватэрай у Полацку (плошча 54 квадраты), Святлана Чэкан жыллё толькі будуе, для гэтага ўзяла крэдыт у сто мільёнаў рублёў.

У Хойніках на выбары ідзе старшыня мясцовага БРСМ Людміла Гаркуша. Сярэдні заробак за 2015 год куды больш сціплы, чым у дэпутаткі ― 7 мільёнаў 750 тысяч, 476 долараў па сярэднім курсе.

Прыбытак праўладнага кандыдата ў Рэчыцы ў 5 разоў перавышае сярэдні заробак там

Спіс пераможцаў парламенцкіх выбараў, якія пройдуць 11 верасня

Еўрарадыё за месяц да дня галасавання склала свой спіс пераможцаў і, адпаведна, будучых дэпутатаў. Тое самае мы рабілі перад мінулымі выбарамі ў парламент, у 2012 годзе. Тады прагноз Еўрарадыё спраўдзіўся на 94%. Ці атрымаецца палепшыць яго сёлета, даведаемся праз месяц.

Заробкі супернікаў-апазіцыянераў значна меншыя. Прычым, меншыя яны нават за сярэднія заробкі па рэгіёне. Сацыял-дэмакрат Яўген Жукаў меў толькі 57 мільёнаў прыбытку ― заробак Пірштука за два месяцы. У 29-гадовага Аляксея Атрошчанкі з АГП сярэдні прыбытак у месяц увогуле 1,3 мільёна ― няпоўных 80 долараў. Прадстаўнік партыі "Справядлівы свет" Мікалай Стэшыц жыў за 1,5 мільёна ў месяц.

 

Сярэднія заробкі за 2015 год па згаданых у матэрыяле рэгіёнах:

Рэчыца ― 7 мільёнаў (430 долараў). У Баляслава Пірштука, які сёлета там балатуецца, было 27 мільёнаў ― амаль у чатыры разы больш.

Хойнікі ― 4,8 мільёна (295 долараў). Там балатуецца дэпутатка Святлана Чэкан, яна ў 2015 годзе зарабляла каля 24 мільёнаў у месяц ― амаль у пяць разоў больш, чым сярэдні жыхар раёна.

Полацк ― 6 мільёнаў (370 долараў). Дэпутатка Наталля Гуйвік, якая зноў там балатуецца, у мінулым годзе за месяц зарабляла ў чатыры разы больш.

 

"У выпадку абрання мяне дэпутатам я накірую свае намаганні на падтрыманне важных палітычных, эканамічных і сацыяльных прыярытэтаў. І ў тым ліку, натуральна, на павышэнне заработнай платы, на паляпшэнне жыццёвых умоваў для ўсіх жыхароў. У тым ліку на павышэнне якасці адукацыі, аховы здароўя, удасканальванне сістэмы сацыяльных гарантый і гэтак далей, і гэтак далей", ― сказала кандыдат у дэпутаты Наталля Гуйвік у каментарыі Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі