Прычынай крушэння цягніка ў Францыі стала няспраўная стрэлка

Паводле прадстаўніка кампаніі, бліжэйшым часам правераць механізм 5000 падобных стрэлак на ўсёй краіне.



Увечары 12 чэрвеня парыжскі цягнік, які накіроўваўся ў Лімож, сышоў з рэек на чыгуначнай станцыі ў парыжскім прыгарадзе Брэцін’і-сюр-Орж. Састаў пры аварыі разарвала на дзве часткі: адны вагоны працягвалі каціцца па рэйках, іншыя засталіся ляжаць на пуцях.



Паводле ўдакладненых звестак, у выніку катастрофы загінула шэсць чалавек, дзясяткі атрымалі раненні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі