Прыгарад алімпійскага Сочы затапілі фекаліі (відэа)
Многія дамы пасёлка Мірны, якое мяжуе з Алімпійскім паркам, апынуліся на метр затопленыя брудам.
Здарэнне адбылося ў ноч на 4 лютага, паведамляе руская рэдакцыя Радыё "Свабода". У дамы жыхароў некалькіх вуліц хлынулі каналізацыйныя воды, першыя паверхі былі затопленыя фекаліямі амаль цалкам. З-за чарговага адключэння святла выйшла з ладу помпа на толькі што здадзенай у эксплуатацыю "алімпійскай" каналізацыйна-помпавай станцыі.
Па словах мясцовых жыхароў, па вуліцы некалькі гадзін бегла каналізацыя, зацякала ў дамы, але ніхто не збіраўся ліквідаваць аварыю. У водаканале заявілі, што гэтая каналізацыйна-помпавая станцыя да гэтага часу не стаіць у іх на балансе.
На цяперашні момант аварыю ўдалося ліквідаваць, але мясцовыя жыхары абураюцца.
Фота — svoboda.org