Прыхільнікі Барадуліна выдаюць кнігу яго апошніх вершаў (фота)

У кнігу увайшло некалькі соцень вершаў, напісаных у 2011-2014 гадах. Самыя апошнія датуюцца 28 лютага 2014 года – за два дні да смерці дзядзькі Рыгора. Апроч вершаў, у кнігу ўвайшлі факсіміле апошніх рукапісаў, сёлетнія здымкі, а таксама інтэрв’ю, якое дзядзька Рыгор даў напярэдадні 24 лютага – свайго 79-годдзя.

Гэтае інтэрв’ю правёў літаратуразнаўца Сяргей Шапран, які і склаў зборнік “У неба пехатою”. Ідэя ўзнікла ў спадара Сяргея практычна адразу пасля сыходу Барадуліна. Апошнія гады класік перадаваў Шапрану свае новыя вершы для набору і публікацыі ў прэсе, таму часткова праца была ўжо зробленая. Удава Рыгора Барадуліна, Валянціна Міхайлаўна, дазволіла ўзяць з ягонага кабінета нататнік з самымі апошнімі запісамі. Кнігу адразу пагадзіўся падтрымаць вядомы бізнэсовец і мецэнат Павел Бераговіч. Прэзентацыю зборніка плануецца прымеркаваць да саракавін па паэце, якія будуць 11 красавіка. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі