Прымяненне ядзернай зброі ва Украіне недапушчальнае — Джо Байдэн і Сі Цзіньпін
Сі Цзіньпін і Джо Байдэн / reuters.com
14 лістапада кіраўнікі ЗША і КНР правялі перамовы на Балі, дзе праходзіць саміт G20. Па іх выніках Джо Байдэн і Сі Цзіньпін заявілі, што прымяненне ядзернай зброі ва Украіне недапушчальнае. Як вядома, з такімі пагрозамі неаднаразова выступала Расія.
Лідары ЗША і КНР падкрэсліваюць, што "ядзерная вайна ніколі не павінна весціся і ніколі не можа быць выйграная".
Як паведамляе Reuters, у Анкары праходзіць сустрэча кіраўніка ЦРУ і кіраўніка СВР РФ. Дырэктар Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення ЗША Уільям Бёрнс перасцерагае Расію ад прымянення ядзернай зброі і папярэджвае пра наступствы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.