Прыпынены ўдзел РБ у мерапрыемствах Міжнароднай федэрацыі універсітэцкага спорту
Прыпынены ўдзел Беларусі і Расіі ў мерапрыемствах Міжнароднай федэрацыі універсітэцкага спорту. Такое рашэнне прыняў выканаўчы камітэт арганізацыі. Таксама ў Расіі забралі права правесці ў 2023 годзе сусветную летнюю Універсіяду (яна мусіла прайсці ў Екацярынбургу).
Раней Міжнародная федэрацыя універсітэцкага спорту заявіла, што спартсмены з Беларусі і Расіі не змогуць удзельнічаць у спаборніцтвах і мерапрыемствах пад эгідай арганізацыі да канца 2022 года. Яны прапускаюць і летнюю Універсіяду 2022-га ў КНР.
Прычына санкцый — агрэсія Расіі супраць Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.