Прызначаная дата суда па справе журналістак Кацярыны Андрэевай і Дар'і Чульцовай
Будынак суда Фрунзенскага раёна Мінска / TUT.BY
Суд па справе журналістак "Белсата" Кацярыны Андрэевай і Дар'і Чульцовай пачнецца 9 лютага, пра гэта паведамляецца ў телеграм-канале тэлеканала.
Справу будуць разглядаць у судзе Фрунзенскага раёна Мінска.
Кацярыну Андрэеву і Дар'ю Чульцову затрымалі ў сярэдзіне лістапада пасля стрыму, які яны вялі з "Плошчы Перамен" — паказвалі разгон мітынгу ў памяць пра загінулага Рамана Бандарэнку і разбурэнне народнага мемарыяла. У СІЗА яны знаходзяцца з 15 лістапада.
Абвінавачванне ім было прад'яўленае па ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Андрэеву і Чульцову таксама абвінавацілі ў нанясенні шкоды "Мінсктрансу". Следства сцвярджае, што праз стрым "Белсата" спыніліся 13 аўтобусных маршрутаў, 3 тралейбусныя і яшчэ 3 трамвайныя.
Праваабаронцы прызналізатрыманых журналістак палітзняволенымі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.