Прызначаны новы начальнік ДАІ Мінска
Прызначаны новы начальнік ДАІ Мінска. Ім стаў палкоўнік міліцыі Вадзім Гаркун. Адпаведны загад яшчэ 25 жніўня падпісаў міністр унутраных спраў. У панядзелак Гаркуна прадставілі асабістаму складу ДАІ горада Мінска, інфармуе БЕЛТА.
Вадзім Гаркун нарадзіўся ў Мінску ў 1974 годзе. Скончыў Беларускую нацыянальную палітэхнічную акадэмію, спецыяльнасць — "інжынер па арганізацыі дарожнага руху". Апошнія два гады ён займаў пасаду намесніка начальніка ўпраўлення ДАІ МУС Беларусі, раней на працягу шасці гадоў быў намеснікам начальніка мінскай Дзяржаўтаінспекцыі.
Раней сталічную ДАІ ачольваў палкоўнік міліцыі Дзмітрый Карзюк. Аднак у траўні сёлета яго прызначылі начальнікам упраўлення ДАІ МУС Беларусі.