Пуцін і Януковіч не падпісвалі пагаднення пра Мытны саюз

Пра гэта ў суботу, 7 снежня заявіў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў. Паводле яго словаў, кіраўнікі Расіі і Украіны на сустрэчы ў Сочы абмеркавалі парадак дня двухбаковай камісіі, паседжанне якой адбудзецца 17 снежня ў Маскве, пішуць расійскія СМІ. Апроч таго, Уладзімір Пуцін і Віктар Януковіч абмяркоўвалі супрацоўніцтва ў энергетычнай, фінансава-крэдытнай ды іншых сферах.


Пра тое, што на сустрэчы двух прэзідэнтаў 6 снежня нібыта дамовіліся аб далучэнні Украіны да Мытнага саюза, паведаміў у сваім твітары брытанскі журналіст, старэйшы рэдактар часопісу The Economist Эдвард Лукас. Ён спасылаўся на інфармаваныя крыніцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі